Парламент Нідэрландаў прызнаў Расію дзяржавай-спонсарам тэрарызму
Ахвяры расійскага ўдару па Украіне / https://www.facebook.com/MNS.GOV.UA
Парламент Нідэрландаў прызнаў Расію дзяржавай-спонсарам тэрарызму з-за вайны, якую яна вядзе супраць Украіны. У ніжняй палаце такое рашэнне падтрымала большасць прадстаўленых там партый, піша dw.com.
У дакуменце адзначаецца, што расійская армія "структурна і наўмысна" наносіць ўдары па грамадзянскіх аб'ектах ва Украіне. Большасць парламенцкіх сіл заклікалі да максімальна магчымай падтрымкі Украіны ў гуманітарнай, дыпламатычнай і ваеннай галінах.
Міністр замежных спраў Вопке Хукстра падкрэсліў, што гэта сімвалічны жэст, бо закон Нідэрландаў не прадугледжвае ніякіх наступстваў для краін-спонсараў тэрарызму.
Нядаўна Расію прызнаў спонсарам тэрарызму Еўрапарламент.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.