Паротнікаў: Рашэнне аб вызваленні Косінца з пасады прымалася спантанна

Паротнікаў: Рашэнне аб вызваленні Косінца з пасады прымалася спантанна

Тое, што з пасады знялі адразу і кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Аляксандра Косінца і яго першага намесніка Канстанціна Мартынецкага, можа азначаць, што рашэнне гэта прымалася спантанна. На карысць версіі пра спантаннасць рашэння сведчыць і той факт, што ўзамен паставілі выканаўцу абавязкаў, а не новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Паротнікаў: "Апошнія некалькі месяцаў Лукашэнка дапускаў выказванні, якія носяць крытычнае адценне ў адносінах да Косінца і ўвогуле да Адміністрацыі прэзідэнта. І таму казаць, што няма ніякіх падстаў, нельга. Але нельга, з іншага боку, казаць, што гэта была чаканая адстаўка”.

Па словах эксперта, варта дачакацца новага прызначэння Аляксандра Косінца, якое дакладна пакажа, трапіў ён у апалу ці не. Калі ж апалы няма, то павышэннем з пасады кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі можна лічыць толькі прызначэнне прэм’ер-міністрам. Усе астатнія пасады — паніжэнне для чалавека, які меў кругласуткавы доступ да кіраўніка краіны, кажа Андрэй Паротнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі