Партыя "Белая Русь" далучыцца да прыёму дэпартаваных украінскіх дзяцей

Украінскіх дзяцей будуць вывозіць у Беларусь / pixabay.com
Украінскіх дзяцей будуць вывозіць у Беларусь / pixabay.com

Праўладная партыя "Белая Русь" прыме ў Беларусі ўкраінскіх дзяцей з тэрыторый Данбаса. Пра гэта заявіў кіраўнік партыі Алег Раманаў, перадае расійскае інфармагенцтва Sputnik.

Таксама ён заявіў аб сумесных праектах з Рассупрацоўніцтвам.

Дэпартацыя расіянамі дзяцей з украінскіх тэрыторый лічыцца ваенным злачынствам. Адпаведныя заявы на гэты конт зрабілі АБСЕ і ПАСЕ. У ПАСЕ прызналі, што да гэтага злачынства мае дачыненне Аляксандр Лукашэнка. Цяпер да гэтага вырашыла далучыцца і праўладная партыя "Белая Русь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі