Партыя БНФ рыхтуецца памяняць Янукевіча на Кастусёва

Партыя БНФ рыхтуецца памяняць Янукевіча на Кастусёва

Партыя БНФ рыхтуецца да справаздачна-выбарнага з'езду, які пройдзе ў наступным, 2017 годзе. На ім будзе абраны новы старшыня партыі, перадае Радыё "Рацыя".

Цяперашні лідар партыі Аляксей Янукевіч адбыў дазволеную Статуам колькасць тэрмінаў на пасадзе старшыні. Па яго словах, пасля з'езду ён працягне палітычную дзейнасць у шэрагах Партыі БНФ.

Верагодных пераемнікаў Янукевіча партыйныя актывісты плануюць абмеркаваць на пачатку года. Асноўным кандыдатам на пасаду старшыні Партыі БНФ цяпер разглядаецца намеснік Янукевіча Рыгор Кастусёў, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі