Партыя БНФ сфармавала папярэдні спіс сваіх кандыдатаў на парламенцкія выбары
Партыя БНФ сфармавала папярэдні спіс сваіх кандыдатаў на парламенцкіх выбарах, у які ўвайшло 55 чалавек. Абвяшчэнне гэтага спісу адбылося 30 студзеня на паседжанні сойму арганізацыі.
Як патлумачыў БелаПАН старшыня партыі Аляксей Янукевіч, гэты спіс не канчатковы і ў ім могуць з’явіцца новыя імёны. На наступным паседжанні сойму арганізацыя плануе зацвердзіць партыйную платформу, з якой яе актывісты пойдуць на выбары. Дакумент будзе мець два асноўныя раздзелы, якія тычацца абароны незалежнасці і эканамічных рэформаў.
Яшчэ летась Партыя БНФ прыняла рашэнне, што яна пойдзе на выбары са сваім спісам кандыдатаў і ўласным пасланнем. Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца не пазней за 11 верасня 2016 года.