Партыя левых "Справядлівы свет" стварае моладзевую арганізацыю
Устаноўчы сход арганізацыі "Сучасны погляд" адбыўся ў Мінску 22 снежня.
Як паведамляе прэс-служба "Справядлівага свету", на моладзевы форум прыбыло больш за 60 маладых людзей з усім рэгіёнаў Беларусі.
Дэлегаты прынялі рашэнне пра стварэнне грамадскага аб'яднання, прынялі Статут, абралі Раду з 10 чалавек і рэвізійную камісію. Сустаршынямі былі абраныя Пётр Ухналёў з Мінску і Дар'я Нячай з Гродна.
Па словах Пятра Ухналёва, "Сучасны погляд" аб'яднае моладзь левых ідэалагічных поглядаў. У бліжэйшых планах арганізацыі — працэдура дзяржаўнай рэгістрацыі ў Мінюсце.
Моладзевае аб'яднанне "Сучасны погляд" стваралася пры падтрымцы з боку Беларускай партыі левых "Справядлівы свет".