Партыю "Справядлівы свет" таксама ліквідуюць
Лідар "Справядлівага свету" Сяргей Калякін
Партыю "Справядлівы свет" таксама ліквідуюць. Вярхоўны суд пачаў разгляд пазова супраць апошняй дэмакратычнай партыі ў Беларусі.
2 чэрвеня партыя падала заяву на перарэгістрацыю без спісу сяброў: гэта зрабілі з меркаванняў бяспекі. Вярхоўны суд адхіліў і заяву, і скаргу на адмову ў рэгістрацыі.
У Беларусі засталося толькі 4 партыі. Усе яны — праўладнага кірунку. А ўчора стала вядома, што ўлады хочуць ліквідаваць таксама царкву "Новае жыццё".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.