ПАСЕ прагаласавала за трыбунал супраць кіраўніцтва Расіі і Беларусі
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка / Reuters
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) прагаласавала за стварэнне спецыяльнага трыбунала супраць кіраўніутва Расіі ды Беларусі. Падставай для такога рашэння называецца ваенная агрэсія супраць Украіны.
Ні кіраўнікоў Расіі і Беларусі ўскладаецца роўная адказнасць за планаванне падрыхтоўку і напад на Украіну. "Без іх рашэння аб развязванні гэтай агрэсіўнай вайны супраць Украіны не адбылося б зверстваў, якія вынікаюць з гэтай вайны", — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Таксама ПАСЕ прызнала, што агрэсія супраць Украіны пачалася ў 2014 годзе, а не ў 2022-м.
Раней да стварэння трыбунала супраць Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі заклікаў Еўрапарламент.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.