Паштовая марка за 2 мільёны долараў — чаму не? #ІхНоравы
Кароткі агляд міжнародных навін
Сёння ў аглядзе міжнародных навін не абыйшлося без палітыкі, але ёсць і пра адзін рэкорд з сусвету філатэлістаў.
Новы Траісты саюз?
Кітай і Расійская Федэрацыя дапамагаюць Паўночнай Карэі нарошчваць ваенны патэнцыял і абыходзіць санкцыі ААН.
"Мы глыбока занепакоеныя тым, што Кітай і Расія дапамагаюць КНДР пашыраць свае магчымасці і дазваляюць ёй ухіляцца ад санкцый Савета Бяспекі ААН", — сказаў міністр абароны ЗША Лойд Осцін, якога цытуе Reuters.
Паводле яго слоў, Штаты і іншыя краіны Арганізацыі Аб'яднаных Нацый занепакоеныя нядаўнім ростам ваеннага супрацоўніцтва паміж Расіяй і КНДР, а таксама перадачай Паўночнай Карэяй узбраення РФ, якое выкарыстоўваецца ў вайне супраць Украіны.
Знакамітую "Перавернутую Джэні" выпусцілі ў 1918 годзе, і намінальны яе кошт складаў 24 цэнты. Унікальнасць гэтай маркі ў тым, што выяўлены на ёй паштовы самалёт Curtiss JN-4, якому далі мянушку Джэні, па памылцы надрукаваны дагары нагамі.
Працаўнікі пошты, натуральна, хутка заўважылі памылку, але ліст памерам у 100 асобнікаў усё ж паспеў выйсці ў абарачэнне — і вось за астатнія з тых ста асобнікаў калекцыянеры-філатэлісты і гатовыя выкласці вялізарныя грошы.
Два мільёны долараў за марку на аўкцыёне Robert A Siegel Auction Galleries заплаціў вядомы калекцыянер, 76-гадовы Чарльз Хэк.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.