“Паслоў на палітвязняў”: ці гатовы Захад да гандлю з Лукашэнкам — эфір
Улад Кобец
Тэзісы наконт неабходнасці змены стратэгіі дэмсіл у пытанні вызвалення палітвязняў, якія прагучалі падчас апошняй канферэнцыі “Новая Беларусь”, пачалі не толькі актыўна абмяркоўвацца па заканчэнні віленскай сустрэчы, але і пашырацца. Цяпер ужо гаворка ідзе пра “дээскалацыю”: змякчэнне пазіцыі дэмсіл у супрацьстаянні рэжыму і паступовы адыход Захаду ад санкцыйнай палітыкі што да рэжыму Лукашэнкі. Узамен на вызваленне палітвязняў як мінімум…
Ці гатовы Захад на перагляд адносінаў з лукашэнкаўскім рэжымам і якую ролю ў магчымай змене пазіцыі адыгрывае пытанне палітвязняў? Ці варта разлічваць, што рэжым пойдзе на змякчэнне рэпрэсій і ці мае для яго значэнне пазіцыя дэмсіл? Якіх вынікаў можна чакаць ад абранай дэмсіламі стратэгіі на 2025 год і ці мусіць Ціханоўская пацвярджаць свой мандат? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.