Паслугі "Белтэлекама" падаражэюць з 1 верасня
Нацыянальны аператар электрасувязі "Белтэлекам" паведамляе, што з 1 верасня павялічваюцца тарыфы на некаторыя яго паслугі.
Вырасце кошты на доступ у інтэрнэт, на некаторыя пакеты паслуг электрасувязі, а таксама на паслугі відэаканферэнцыі. З абноўленымі тарыфамі можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы.
Не павялічацца тарыфы на рэгуляваныя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, міжнароднай тэлефоннай сувязі, на паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, доступу ў інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, на хостынг і інш.
Напярэдадні стала вядома, што з 1 верасня на 2,9% вырастуць тарыфы на паслугі аператараў мабільнай сувязі МТС і velcom.