Пасля аварыі пад Оршай два ўкраінцы дагэтуль не прыйшлі ў прытомнасць

Як інфармуе interfax.by, стан здароўя сямі з іх застаецца цяжкім, але назіраецца дадатная дынаміка. Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў Віцебскай абласной лякарні, яшчэ восем украінцаў праходзяць лячэнне ў аршанскай лякарні. У МЗС Украіны адзначаюць, што два пацярпелыя ўкраінцы дагэтуль не прыйшлі ў прытомнасць.



У Оршы цяпер знаходзяцца сваякі загінулых у гэтым ДТЗ украінцаў. Яны пры дапамозе дыпламатаў афармляюць дакументы, неабходных для транспартавання целаў загінулых ва Украіну.



Нагадаем, у аўтааварыю 28 ліпеня трапілі аўтамабіль Opel Omega з расійскімі нумарамі і мікрааўтобус Mercedes Sprinter з украінскімі рэгістрацыйнымі знакамі. Паводле папярэдняй інфармацыі, Opel выехаў на сустрэчную паласу і ў лоб сутыкнуўся з мікрааўтобусам.



У аварыі загінулі дзевяць чалавек — чатыры грамадзяніны Узбекістана, адзін — Азербайджана і яшчэ чатыры — Украіны. Дзевяць украінцаў шпіталізаваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі