Пасля Бостанскага тэракту беларуская бягуха пабіла асабісты рэкорд

Алена Макоўская — этнічная беларуска, якая падчас тэракту ў Бостане знаходзілася непадалёк ад цэнтру выбухаў. Днямі яна прыняла ўдзел у найдаўжэйшым забегу свайго жыцця.



“Фінішавала ў самым працяглым марафоне свайго жыцця — Laurel Highlands. Яго працягласць 70,5 міль (112,7 км. ― Еўрарадыё). З жанчын прыйшла другой, — пахвалілася Алена ў сацсетках на выхадных. — Такая шчаслівая, не магу сабраць мазгі ў кучку проста зараз! Дыстанцыя была куды больш складаная, чым я меркавала спачатку. Не, шалёных пад’ёмаў і спускаў не было, але мелася безліч каменьчыкаў. Адчуваю сябе цалкам спустошанай. Неверагодны досвед”.



Нагадаем, што 15 красавіка Алена Макоўская ўдзельнічала ў Бостанскім марафоне, дзе здарыліся выбухі і загінулі людзі. Беларуска кіравалася да фінішнай прамой, калі там грымнула. Наша зямлячка не пацярпела. Працягласць Бостанскага марафона — 26,2 мілі, амаль утрая менш, чым на Laurel Highlands.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі