Макоўская: З'явілася магчымасць "замарозіць" асіміляцыю 3 млн беларусаў

Дакумент будзе рэгуляваць прыналежнасць асобаў, якія пражываюць за мяжой, да беларусаў. Закон спыніць асіміляцыю. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказала кіраўніца Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".



Алена Макоўская: “Для нас гэта вельмі важна. Гэтым законам будзе замацаваны статус беларусаў замежжа. Па-за межамі Беларусі, па нашых звестках, пражывае амаль траціну нацыі, каля 3 мільёнаў беларусаў. Тэмпы асіміляцыі ідуць досыць хутка, а гэтыя крокі дазволяць замарозіць тэмпы асіміляцыі”.



Па звестках Згуртавання беларусаў свету, у замежжы працуе каля 200 беларускіх суполак, якія адкрываюць беларускія школы і культурныя цэнтры, але да прыняцця закона дапамога з боку дзяржавы ім была разавай. Прыняццё ж такога закона дазволіць сістэматызаваць гэтую дапамогу.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі