Пасля другога дня матча Кубка Дэвіса Беларусь выйграе ў Турцыі
Дзякуючы перамозе ў парным мужчынскім паядынку.
У Стамбуле 17-19 ліпеня праходзіць матч 2-га раунда другой групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса паміж мужчынскімі тэніснымі зборнымі Турцыі і Беларусі. Пасля другога дня беларусы апераджаюць гаспадароў — 2:1.
У першы дзень Ягор Герасімаў саступіў Марселю Ільхану — 7:6, 6:4, 3:6, 2:6, 7:9, а затым Дзмітрый Жырмант абыграў Кема Ілкеля — 6:3, 6:2, 2:6, 7:5.
У другі дзень у парнай сустрэчы Максім Мірны і Сяргей Бетаў разграмілі турэцкі тандэм Барыс Эргудэн/Аніс Юксель — 6:2, 6:1, 6:4.
У заключны дзень Жырмант згуляе з Ільханам, а Герасімаў — з Ілкелем.
Пераможца матчу 18-20 верасня згуляе ў 3-м раундзе з пераможцай у пары Партугалія — Фінляндыя, перадае БелаПАН.
Фота з архіву