Пасля ператрусу ў "Кнігаўцы" знікла сувязь з выдаўцом Андрэем Янушкевічам

Пасля ператрусу ў "Кнігаўцы" знікла сувязь з выдаўцом Андрэем Янушкевічам

Пасля ператрусу знікла сувязь з выдаўцом і дырэктарам кнігарні "Кнігаўка" Андрэем Янушкевічам і яго супрацоўніцай Настай Карнацкай. Пра гэта перадае амерыканская радыёстанцыя, прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай.

Паведамляецца, што папярэднюю ноч Янушкевіч правёў у Першамайскім РУУС. Сваякі спрабуюць высветліць акалічнасці.

У судах няма інфармацыі, ці будуць разглядацца адміністрацыйныя справы Янушкевіча і Карнацкай.

Як распавядала Еўрарадыё, 16 траўня ў цэнтры Мінска адчынілася кнігарня "Кнігаўка". Яе дырэктарам стаў выдавец Андрэй Янушкевіч. У першы ж дзень у кнігарню прыйшлі дзяржаўныя прапагандысты Людміла Гладкая з "СБ. Беларусь сегодня" і Рыгор Азаронак з СТБ. Яны чапляліся да зместу кніг, задавалі правакацыйныя пытанні пра палітыку, а таксама папракалі кнігарню ў нацыяналізме за тое, што там прадаюцца беларускія кнігі. Пасля гэтага ў кнігарню прыйшлі сілавікі з ператрусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі