Пасля Серэны Уільямс агалілася і Каралін Вазняцкі (фота)
Пасля амерыканкі Серэны Уільямс агалілася і датчанка Каралін Вазняцкі. Абедзьве тэнісісткі ў мінулым былі першымі ракеткамі свету. Вазняцкі паўдзельнічала ў фотасесіі для часопіса ESPN Body. Фота яна апублікавала ў Instagram і напісала, што ганарыцца ім.
Каралін Вазняцкі 11 ліпеня споўніцца 27 гадоў. Першай ракеткай свету яна была ў 2010-2011 гадах.