"Пасля жоўтых ваз лагічна". Як людзі рэагуюць на перафарбоўку Чырвонага дворыка

dekormyhome.ru
dekormyhome.ru

Навіна аб тым, што культавы Чырвоны дворык у цэнтры Мінска можа быць перафарбаваны ў ружовы колер, абурыла мінчан. Сацыяльныя сеткі накрыла хваля незадаволеных і саркастычных каментарыяў. Людзі абмяркоўваюць, хто мог "заказаць" дворык і чаму выбралі такі дзіўны "парасячы" колер.

“Свінка Пэпа спакою не дае, мабыць”, — думае Siarhei Hlush.

“Пасля жоўтых ваз лагічна...” — піша Лізавета Тапчэўская.

“Гэтая фарба ў іх пасля Мірскага замка засталася. Не свіням жэж аддаваць!” — предполагает Святлана Багданава.

“Колер сцягна спалоханай німфы”, — жартуе Ганна Гадзірава.

"Яшчэ можна зрабіць дворык колераў дзяржаўнага сцяга. І музыку круціць у выглядзе дзяржаўнага гімна. І партрэты. Пабольш партрэтаў значнага дзяржаўнага дзеяча", — прапануе альтэрнатыву Андрэй Сыцько.

“После жёлтых ваз логично”. Как минчане реагируют на перекраску Красного дворика
Чырвоны дворык да адкрыцця ў ім кафэ і офісаў / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Раней у цёплую пару года ў Чырвоным дворыку праходзілі канцэрты, танцы пад пласцінкі і кінапаказы. Цяпер тут — офісы і некалькі кафэ, у якіх вечарамі няма свабодных месцаў.

"У мяне было благое прадчуванне! — піша рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына.Калі сядзела там апошні раз, разглядала злёгку абшарпаныя чырвоныя сцены і думалася: як да гэтага часу ніякаму важнаму чалавеку не прыйшла ў галаву ідэя тут рамонт зладзіць — шоб было фсё чысценька/акуратненька... Але — ружовы?! За межамі проста".

Пасля разгалашэння будаўнічыя работы ў Чырвоным дворыку прыпынілі

Пра тое, што дворык збіраюцца перафарбоўваць, Еўрарадыё паведаміла ў аўторак вечарам уладальніца мясцовага бара "Сіняя каза" Ксенія Фёдарава. Па словах будаўнікоў, якія там працуюць, Міністэрства культуры і КУП "Мінская спадчына" колер ухвалілі. Чыноўнікі гэта адмаўляюць, а ў "Спадчыне" нам наогул сказалі, што ўсім "добраўпарадкаваннем" займаюцца ўласнікі будынка па Камсамольскай 11, к. 7. Да іх і пытанні.

"Пасля таго як СМІ апублікавалі навіну, работы ў дворыку прыпыніліся, — расказвае Ксенія. — Сёння тут ціха і прыбрана. Магчыма, ініцыятары перафарбоўвання спалохаліся праверкі, таму што навіна здзівіла нават Мінкульт. Я спадзяюся, што рэакцыя ў сацыяльных сетках дапаможа захаваць колер нашага дворыка".

У інтэрнэце ўжо створана петыцыя ў абарону Чырвонага дворыка. Калі фарба ўжо закуплена, карыстальнікі "Фэйсбука" прапануюць скінуцца на пігмент і змяніць яе колер. Сярод прапаноў ёсць і больш радыкальныя: напрыклад, прыходзіць і зафарбоўваць дворык у чырвоны, пакуль яго не пакінуць у спакоі.

 

“После жёлтых ваз логично”. Как минчане реагируют на перекраску Красного дворика
Иллюстрация: Антон Мотолько

У Мінску ўжо была аналагічная гісторыя. Улетку 2018 года чырвоны дом № 3, пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя на праспекце Машэрава, пафарбавалі ў ружовы колер. Тады ў Мінкульце таксама нічога пра гэта не ведалі. Пасля рэакцыі ў сацыяльных сетках дом зноў быў пафарбаваны ў чырвоны. Але вярнуць першапачатковы тон так і не ўдалося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі