Паспяховых бізнэсменаў пасадзілі ў СІЗА, іх дзяцей аддалі беспрацоўнай цётцы

Паспяховых бізнэсменаў пасадзілі ў СІЗА, іх дзяцей аддалі беспрацоўнай цётцы
Паспяховых бізнэсменаў пасадзілі ў СІЗА, іх дзяцей аддалі беспрацоўнай цётцы

У Магілёве за краты трапілі вядомы бізнэсмен і яго былая жонка — шматдзетныя бацькі. У 2010 годзе яны атрымалі льготны крэдыт на будаўніцтва жылля. Як шматдзетныя, яны мелі ўсе падставы, каб звярнуцца па дзяржаўную падтрымку.

Пра гэту гісторыю з падачы праваахоўнікаў даведалася ўся краіна. Прозвішча былой сямейнай пары не паведамлялася. Але ў Магілёве пра іх добра ведаюць.

50-гадовы Сяргей Лазарэнка з’яўляецца кіраўніком фірмы, што вырабляе вокны. Таксама ён запраўляе папулярнай кавярняй “Любужскі замак”, дзе ладзяцца вяселлі і іншыя ўрачыстасці. 

Паспяховых бізнэсменаў пасадзілі ў СІЗА, іх дзяцей аддалі беспрацоўнай цётцы

У былых мужа і жонкі арыштавалі тры прыдарожныя кавярні, некалькі транспартных сродкаў, гатэль і дом.

Праваахоўнікі заяўляюць, што махінацыі з крэдытам выявіліся праз шэсць гадоў. Вядома, што ў канцы 2000-х, калі дзяржпадтрымка выдавалася, Сяргей Лазарэнка ўжо быў бізнэсменам. Але пра яго сапраўдныя прыбыткі Еўрарадыё мала што вядома. Па ідэі, адказныя асобы з выканкама і “Беларусбанка” павінны былі праверыць дакументы, неабходныя для атрымання крэдыту, і маглі адмовіць у выдачы грошай. Следчыя ж сцвярджаюць, што прадпрымальнікі змахлявалі і падалі недакладныя звесткі. У тыя часы Сяргей Лазарэнка фігураваў у СМІ і не ўтойваў, што ў яго бізнэсе круцяцца вялікія грошы. Чаму ж чыноўнікі не заўважылі гэтага перад тым, як выдаць крэдыт? Можа быць, Лазарэнкі развівалі бізнэс, і сапраўдныя прыбыткі не былі такімі ўжо высокімі?

Паспяховых бізнэсменаў пасадзілі ў СІЗА, іх дзяцей аддалі беспрацоўнай цётцы

Шукаем сям’ю затрыманых. Іх сыну Ягору — 13, дачцэ Аліне — 18, Настассі — 23. Дзяўчаты навучаюцца на платных аддзяленнях універсітэта. Усімі імі сёння апякуецца Святлана Васільеўна — родная сястра Сяргея Лазарэнкі. Яна беспрацоўная і таксама гадуе 6-гадовага сына.

“Я нават звярнулася да чыноўнікаў, каб яны аказалі матэрыяльную дапамогу. Як іх усіх пракарміць? Я не разумею жорсткіх дзеянняў следчага. Чаму абраная такая мера стрымання?” — абураецца жанчына. 

Паспяховых бізнэсменаў пасадзілі ў СІЗА, іх дзяцей аддалі беспрацоўнай цётцы
Аліна і Ягор

Святлана Васільеўна шмат гадоў працавала ў адвакатуры. Яна разбіралася ў нюансах крымінальнай справы і адзначае, што Алена Лазарэнка вярнула дзяржаве ўвесь ільготны крэдыт з працэнтамі. Адбылося гэта яшчэ да распачынання крымінальнай справы. З-за бюракратыі не атрымалася вярнуць толькі дзяржаўную субсідыю (каля 5 мільёнаў). Гэта сума, па словах сястры бізнэсмена, — усе нанесеныя дзяржаве страты.

Дарэчы, паўгода таму ў Сяргея Лазарэнкі нарадзілася чацвёртае дзіця, якое цяпер знаходзіцца ў бальніцы.

 

“Грамадзяне ж не юрысты! Яны прыходзяць і просяць крэдыт. Іх правяраюць і прымаюць рашэнне”

 

“Сітуацыя такая. Па вуліцы Віцебскай ёсць дом, які мой бацька збудаваў у 1964 годзе. Дом быў падзелены як спадчына ў адпаведнасці з далямі. Афіцыйна брат шмат гадоў пражываў у ім на 33 квадратах разам з жонкай і дзецьмі, — працягвае сястра затрыманага. — У 2007 годзе яны паводле закона сталі ў чаргу як сям’я, што мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў”.

Крэдыт пачалі выдаваць у 2010-м. Пры гэтым Лазарэнкі будавалі адразу дзве кватэры агульнай плошчай у 160 квадратаў. Чаму толькі з гэтай прычыны ў чыноўнікаў не ўзнікла пытанняў пра даходы бізнэсменаў, застаецца таямніцай.

“На ўласныя сродкі аплачана будаўніцтва 100 квадратаў. Каб дабудаваць яшчэ 60, Алена Лазарэнка і звярнулася па льготны крэдыт у “Беларусбанк”. Таксама гарвыканкам, як гэта заведзена, выдзеліў субсідыю на 9 мільёнаў. Праблема ў тым, што Алена не ўказала звесткі, што была індывідуальным прадпрымальнікам. Таму сёння і кажуць, што дзяржпадтрымка была выдзелена незаконна”, — раскрывае нюансы Святлана Васільеўна. 

Паспяховых бізнэсменаў пасадзілі ў СІЗА, іх дзяцей аддалі беспрацоўнай цётцы
Сяргей Лазарэнка быў актыўным удзельнікам байкерскага клубу "Магілёў" і часта браў на мерапрыемствы дзяцей

Сястра бізнэсмена не разумее, дзе была служба бяспекі банка, якая таксама павінна правяраць даходы членаў сям’і.

“Грамадзяне ж не юрысты! Яны прыходзяць і просяць крэдыт. Спачатку ў выканкам, потым у банк. Іх правяраюць і прымаюць рашэнне”.

Гатэльны комплекс “Любужскі замак” зарэгістраваны як жылы дом, у які ўбудаваная кавярня. Афіцыйна Лазарэнка атрымаў гэту маёмасць у падарунак ад маці. Сёння толькі на падставе гэтага ў крэдыце шматдзетнай сям’і адмовілі б. Але да 2013 года заканадаўства было іншым. Улічвалася маёмасць толькі ў межах населенага пункта, дзе жыве сям’я. “Любужскі замак” знаходзіцца ў Магілёўскім раёне. Таму ў гэтым плане ўсё было законна.

Паспяховых бізнэсменаў пасадзілі ў СІЗА, іх дзяцей аддалі беспрацоўнай цётцы

Ці могуць шматдзетнай сям’і адмовіць у льготным крэдыце?

У СМІ часта трапляюць гісторыі, як шматдзетныя бацькі будуюць жыллё пры дапамозе дзяржавы. Часта ў стужкі навін трапляюць і вядомыя людзі, напрыклад, прадзюсар папулярнага гурта ці гандбаліст, у якога нарадзілася тройня. Яны таксама не выглядаюць беднымі, але за махлярства людзей не прыцягваюць.

Адзін з крытэрыяў выдзялення льготных крэдытаў на жыллё для шматдзетных сем’яў — малазабяспечанасць. Паводле закона, дапушчальны штомесячны даход на аднаго члена сям’і не павінен быць большым за 3 мінімальныя спажывецкія бюджэты (МСБ). На шматдзетную сям’ю з 5 чалавек сёння гэта павінна быць не больш за 28 мільёнаў на месяц.

Звязваемся з Камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Цікавімся, ці правяраюць у сталіцы інфармацыю наконт малазабяспечанасці сем’яў. Пытанне ніхто аператыўна не каментуе, просяць накіраваць афіцыйны запыт.

“Але скажу чыста ад сябе, што даведкі ад шматдзетных сем’яў настолькі правяраюць, што схітрыць немагчыма. Нават у нас, хто атрымлівае жыллё, такі агромісты пакет дакументаў прыносіць і пацвярджае, што па тэлефоне і не раскажаш”, — кажа крыніца з Мінгарвыканкама.

Можа быць, інфармацыю пра крэдытаатрымальніка не правяраюць у “Беларусбанку”, які Лазарэнкі маглі лёгка падмануць? Набіраем гарачую лінію.

“Дадзены крэдыт выдаецца па спісах выканкама. Ваш заробак за год правяраюць у выканкаме. А ў банк падаюцца даведкі за апошнія тры месяцы”, — тлумачыць аператар.

“Калі пытанне з выканкамам вырашана, ці могуць непасрэдна ў банку мне гэты крэдыт завярнуць?”

Гарачая лінія “Беларусбанка”: “Усё на разгляд крэдытнага камітэта. Таксама інфармацыю правярае служба бяспекі банка. Тэлефанаваць могуць вашаму кіраўніцтву, у бухгалтэрыю…”

Такімі ж прынцыпамі павінны карыстацца і ў Магілёве. Можа быць, гэта мясцовыя чыноўнікі і банкаўскія супрацоўнікі недагледзелі? Адмовілі б у крэдыце — не было б крымінальнай справы. Усё проста. 

Паспяховых бізнэсменаў пасадзілі ў СІЗА, іх дзяцей аддалі беспрацоўнай цётцы
Малы Ягор не разумее, чаму бацькі апынуліся за кратамі. Няпроста гэта зразумець і многім дарослым.

Сястра затрыманага бізнэсмена перакананая, што справу распачалі незаконна і з-за некампетэнтнасці адказных службовых асоб. Пасля затрымання Лазарэнкі яго прадпрыемства па вырабе вокнаў не можа сплачваць падаткі ў дзяржаўны бюджэт. А гэта, між іншым, грошы, што даўно перакрылі б страты, пра якія паведамляюць праваахоўнікі.

Ёсць яшчэ адна гіпотэза, якую абмяркоўваюць у сацыяльных сетках: у Лазарэнкі “адціскаюць” паспяховы бізнес. Усё гэта дадумкі, але незразумела, чаму пры фактычных стратах дзяржбюджэту ў 5 мільёнаў (калі сястра Лазарэнкі мае рацыю і гэта сапраўды так) за кратамі апынуўся паспяховы менеджар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі