Пастановы на ператрусы па "справе Каардынацыйнай рады" падпісаў Сяргей Хмарук

Сяргей Хмарук / прэс-служба Генпракуратуры

Сяргей Хмарук / прэс-служба Генпракуратуры

Пастановы на правядзенне ператрусаў па "справе Каардынацыйнай рады" падпісаў намеснік генеральнага пракурора Сяргей Хмарук. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта было зроблена 20 лістапада — за 8 дзён да пачатку ператрусаў.

Хмарук — ураджэнец Украіны, працуе ў пракуратуры з 1994 года. У 2021 годзе ён быў назначаны на пасаду намесніка генеральнага пракурора.

28 лістапада прайшлі масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай. Вядома пра ператрусы ў Паўла Латушкі, Юрыя Губарэвіча, Сяргея Чалага, Розы Турарбекавай, супрацоўнікаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення. Сілавікі ў сваіх тэлеграм-каналах прама звязалі ператрусы з маючымі адбыцца выбарамі ў Каардынацыйную раду. Тамсама сцвярджалася, было праведзена каля 200 ператрусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі