Пастаўкі газу па "Паўночным патоку-2" пачнуцца ўжо сёлета

Будаўнічыя работы будуць завершаны ў бліжэйшыя дні​ / Reuters
Будаўнічыя работы будуць завершаны ў бліжэйшыя дні​ / Reuters

Пастаўкі газу па трубаправодзе "Паўночны паток-2" пачнуцца ўжо ў гэтым годзе, заявіў са спасылкай на кіраўніка "Газпрама" Аляксея Мілера былы кіраўнік аўстрыйскай OMV Райнэр Зэле, паведамляе ТАСС

OMV—  адзін з галоўных партнёраў "Газпрама" і адзін з финансовиых інвестараў "Паўночнага патоку – 2" з боку Еўропы.

"Я чуў ад Аляксея Мілера, што ў гэтым годзе газ пойдзе па гэтым трубаправодзе", — сказаў Зэле.

Дакладныя тэрміны пачатку паставак будуць залежаць ад таго, калі завершыцца сертыфікацыя трубаправода. Аднак ужо вядома, што ў бліжэйшыя дні ўсе будаўнічыя работы будуць завершаны.

"Паўночны  паток-2" — расійскі праект. Гэты трубаправод дазволіць пастаўляць газ у Еўропу па дне Балтыйскага мора ў Германію. З уводам яго ў эксплуатацыю Расія стане менш залежная ад краін-транзіцёраў — Украіны і Беларусі.

Аднак у шэрагу краін не выключаюць, што Расія можа выкарыстоўваць трубаправод як рычаг палітычнага ціску. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падчас нядаўняга візіту ў ЗША заручыўся падтрымкай прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. Амерыканскі прэзідэнт сказаў, што ЗША могуць зноў увесці санкцыі супраць "Паўночнага патоку - 2", калі Украіна сутыкнецца з энергетычнымі праблемамі з-за дзеянняў іншых дзяржаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі