Паўднёвая Карэя мае намер нарасціць гандаль з Беларуссю на фоне санкцый

Паўднёвую Карэю не адпужваюць санкцыі супраць Беларусі / rossaprimavera.ru
Паўднёвую Карэю не адпужваюць санкцыі супраць Беларусі / rossaprimavera.ru

Праз санкцыі беларускай прамысловасці цяжэй атрымаць патрэбнае абсталяванне і сыравіну. Для карэйскіх партнёраў гэта добрая магчымасць нарасціць пастаўкі ў Беларусь, гаворыцца на сайце Карэйскага агенцтва па садзейнічанні гандлю і інвестыцыям (KOTRA). Гаворка ідзе пра калійную галіну і нафтаперапрацоўку.

Паўднёвая Карэя прасоўвае прынцыпы дэмакратыі ў сваім рэгіёне, а беларускі дакументаліст і журналіст Міхаіл Аршынскі атрымаў у гэтай краіне галоўную ўзнагароду на фестывалі Hinzpeter Awards за фільм пра перадвыбарчую кампанію ў Беларусі. Тым не менш Паўднёвая Карэя зацікаўленая ў супрацоўніцтве з дзяржкампаніямі і не хавае гэтага.

Еўрарадыё пагутарыла з генеральным дырэктарам гандлёвага аддзела амбасады Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кімам Донгмё і даведалася, чаму так адбываецца і як менавіта плануецца выбудоўваць адносіны з беларускімі партнёрамі.

KOTRA — дзяржаўная некамерцыйная арганізацыя, створаная для прасоўвання карэйскіх тавараў на замежныя рынкі. Офіс KOTRA у Беларусі мае дыпламатычны статус гандлёвага аддзела амбасады Рэспублікі Карэя.

 

Бізнес па-за палітыкай?

Южная Корея намерена нарастить торговлю с Беларусью на фоне санкций
Паўднёвая Карэя хацела б развіваць і сумесную вытворчасць з Беларуссю / pexels.com

Перад тым як адказаць на пытанні, Кім Донгмё падкрэслівае, што КОТRА палітыкай не займаецца.

— Прашу гэта ўлічыць у разуменні спецыфікі працы нашага офіса, — кажа Кім Донгмё. — Мы выказваем надзею на пашырэнне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Прадпрыемствы беларускай прамысловасці ў большай сваёй частцы дзяржаўныя і ажыццяўляюць закупкі абсталявання і сыравіны праз сістэму дзяржаўных закупак, якая, у сваю чаргу, мае шэраг абмежавальных мер па ўдзеле ў іх замежных кампаній.

Хацелася б, каб супрацоўніцтва, у тым ліку ў частцы паставак абсталявання і сыравіны, развівалася больш актыўна, і KOTRA прыкладае для гэтага максімум намаганняў, адзначае суразмоўнік.

Цікавіць карэйскі бізнес не толькі калійная сфера і нафтаперапрацоўка.

— Мы б хацелі, каб больш карэйскіх і беларускіх кампаній былі зацікаўленыя ў такіх відах супрацоўніцтва, як сумесныя праекты (прадпрыемствы) і абмен тэхналогіямі.
 

"Мэта бізнесу — прыбытак"

Южная Корея намерена нарастить торговлю с Беларусью на фоне санкций
КОТRА гатовая супрацоўнічаць нават з санкцыйнымі кампаніямі / Еўрарадыё

Удакладняем, ці не баяцца паўднёвакарэйскія партнёры трапіць пад другасныя санкцыі ЗША або панесці рэпутацыйныя страты праз супрацоўніцтва з Беларуссю.

— Адказ на гэтае пытанне могуць даць толькі самі паўднёвакарэйскія кампаніі. Наша дзейнасць заключаецца ў аказанні поўнай інфармацыйнай падтрымкі абодвум бакам, — працягвае Кім Донгмё. — Калі, напрыклад, беларуская кампанія, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, звернецца да нас па дапамогу ў пошуку партнёра сярод карэйскіх кампаній, мы акажам ёй такую дапамогу. Пры гэтым мы паведамім карэйскаму боку пра тое, што беларускі партнёр уключаны ў санкцыйны спіс ЗША і, супрацоўнічаючы з ім, карэйская кампанія можа трапіць пад другасныя санкцыі ЗША.

Канчатковае рашэнне будзе ўжо за канкрэтнай кампаніяй.

Южная Корея намерена нарастить торговлю с Беларусью на фоне санкций
Калій — асноўны прадукт для экспарту ў Паўднёвую Карэю / Еўрарадыё

Паводле звестак Белстата, за дзевяць месяцаў 2021 года Беларусь экспартавала ў Паўднёвую Карэю тавараў на $43,4 млн. Прычым Белстат пакінуў у адкрытым доступе звесткі толькі пра экспарт на $7,8 млн.

З адкрытых пазіцый Беларусь пастаўляла ў Паўднёвую Карэю электронныя схемы і прысадкі да змазачнай алівы. Відаць, закрыты экспарт — гэта калій. Менавіта ён склаў тры чвэрці беларускага экспарту летась.

Імпартавала Беларусь на $84,8 млн. З іх адкрытыя пазіцыі — на $59,4 млн. Сярод самых значных катэгорый тавараў апынуліся "іншыя зубы штучныя", пракат плоскі з жалеза і касметыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі