Паўднёвая Карэя можа пачаць пастаўкі зброі Украіне

У Паўночнай Карэі рыхтуюцца да вайны

У Паўночнай Карэі рыхтуюцца да вайны / KCNA via REUTERS

Паўднёвая Карэя паабяцала прыняць "паэтапныя меры" супраць Паўночнай Карэі і Расіі ў сувязі з паглыбленнем іх вайсковага супрацоўніцтва і заклікала Пхеньян неадкладна вывесці свае войскі з РФ. Як піша en.yna.co.kr, Савет нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце Паўднёвай Карэі склікаў пасяджэнне для ацэнкі сітуацыі. Прычынай стала паведамленне Нацыянальнай разведвальнай службы пра рашэнне Паўночнай Карэі накіраваць каля 12 тысяч вайскоўцаў для аказання дапамогі Расіі. Каля 1500 салдат з КНДР ужо размешчаны на Далёкім Усходзе РФ.

СНБ заявіў, што гэтая падзея ўяўляе "значную пагрозу бяспецы" як для Паўднёвай Карэі, так і для міжнароднай супольнасці, з'яўляецца "абуральным парушэннем" рэзалюцый Савета бяспекі ААН, якія забараняюць ваеннае супрацоўніцтва з КНДР.

Сеул гатовы прыняць "рашучыя" і "эфектыўныя" меры ў цеснай каардынацыі са сваімі саюзнікамі і партнёрамі. Сярод магчымых крокаў Паўднёвай Карэі — пастаўкі зброі Украіне, якіх дагэтуль не было. Падкрэсліваецца, што прыярытэт аддадуць абарончым узбраенням.

Таксама Паўднёвая Карэя можа адправіць ва Украіну сваіх вайскоўцаў, каб яны маглі прааналізаваць паўночнакарэйскую тактыку вядзення бою або прыняць удзел у допытах вайскоўцаў з КНДР, калі яны трапяць у палон да ўкраінцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі