У лістападзе на вайне супраць Украіны апынуцца 12 000 салдат з КНДР

Лідар КНДР Кім Чэн Ын з вайскоўцамі

Лідар КНДР Кім Чэн Ын з вайскоўцамі / KCNA/YONHAP/picture alliance

Выведка Паўднёвай Карэі і Галоўнае ўпраўленне выведкі (ГУР) Мінабароны Украіны мяркуюць, што тысячы паўночнакарэйскіх вайскоўцаў пачнуць ваяваць за Расію ўжо ў лістападзе. Пра гэта піша Deutsche Welle.

У Сеуле лічаць, што адпраўка Пхеньянам войскаў у Расію ўяўляе сабой сур'ёзную пагрозу бяспецы для ўсёй міжнароднай супольнасці. Паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap надоечы паведаміла, што ва ўсходніх рэгіёнах Расіі для ўдзелу ў вайне ва Украіне ўжо праходзяць падрыхтоўку 12 тысяч паўночнакарэйскіх салдат. А тэхнічны персанал з КНДР ужо аказвае дапамогу расійскім вайскоўцам у абслугоўванні ракетных установак.

Кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў раней казаў журналістам, што, паводле яго інфармацыі, паўночнакарэйскія салдаты будуць гатовыя ўзяць удзел у баявых дзеяннях ужо з 1 лістапада. Прычым пяхотныя войскі будуць выкарыстоўваць расійскую тэхніку і боепрыпасы. Першае падраздзяленне, як чакаецца, будзе накіраванае ў Курскую вобласць. У яго складзе будзе 2600 салдат. Куды адправяцца астатнія паўночнакарэйскія войскі, пакуль няясна. "Зараз у нас няма поўнай карціны", — прыводзяць словы кіраўніка ГУР журналісты.

Нагадаем, гэтым летам лідары Расіі і КНДР Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын падпісалі дамову аб усёахопным стратэгічным партнёрстве. Дакумент прадугледжвае аказанне ўзаемнай дапамогі пры агрэсіі супраць аднаго з бакоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі