"Паўлінка" атрымае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

"Паўлінка" атрымае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Спектакль "Паўлінка" ў пастаноўцы Льва Літвінава атрымае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. 11 снежня ініцыятыву Купалаўскага тэатра падтрымала Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце. Як інфармуе прэс-служба тэатра, гэтую прапанову абаранялі народныя артысты Беларусі Арнольд Памазан (ён больш за 30 год выходзіў на сцэну ў ролі пана Адольфа Быкоўскага) і Марыя Захарэвіч, а таксама гендырэктар Павел Латушка, загадчыца літаратурна-драматургічнай часткі Вольга Бабкова, адна з вядучых артыстак Марта Голубева (цяперашняя Паўлінка). "Паўлінку" прызналі тэатральным феноменам.

Мінкульт мусіць прыняць рашэнне аб наданні спектаклю статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

П’еса Янкі Купалы “Паўлінка” напісана ў 1912 годзе. Купалаўскім тэатрам яна ўпершыню была пастаўлена ў 1944 годзе. З таго часу “Паўлінка” нязменна знаходзіцца ў яго рэпертуары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі