Павел Дураў знаходзіцца ў Еўропе і не збіраецца ў Цэнтральную Амерыку

Нагадаем, што 28 красавіка газета "Известия" паведаміла, што Дураў атрымаў грамадзянства дзяржавы Сэнт-Кітс і Нэвіс у Карыбскім моры.



Па звестках італьянскай газеты, якія перадае ВВС, Дураў знаходзіцца ў цэнтральнай Еўропе, але не ўдакладняе канкрэтнае месца з меркаванняў бяспекі. "Многія лічаць, што ён знаходзіцца ў Берліне, дзе размешчаны офіс яго стартапа Telegram-месэнджэра, прамога канкурэнта WhatsApp", — піша італьянскае выданне.



Раней у красавіку Дураў паведаміў, што пакінуў Расію і не збіраецца вяртацца. Такую абвестку ён зрабіў пасля таго, як стала вядома пра яго звальненне з пасады генеральнага дырэктара "Вконтакте".



Фота — peoples.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі