Павел Латушка апублікаваў план Беларускага вызвалення
Народнае антыкрызіснае кіраванне пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі апублікавала план Беларускага вызвалення на 2021 год. Гэта частка Стратэгіі перамогі, якую абнародавала сёння Святлана Ціханоўская.
План Беларускага вызвалення мае два этапы. На першым этапе прадугледжаны маштабны ціск на рэжым і мабілізацыя грамадства.
Другі этап — гэта "адэкватны адказ на злачынствы дыктатуры ў фармаце, да якога будзе гатовае грамадства. Актыўны грамадзянскае супраціў і вяртанне дэмакратычных сілаў у краіну".
Прадугледжваецца дзейнасць па такіх напрамках, як эканамічны ціск, знешнепалітычны ціск, супрацьдзеянне прапагандзе, пераход чыноўнікаў на бок народа, актыўныя дзеянні сілавікоў на баку народа.
"Адначасова з ціскам па ўсіх напрамках мы прапануем правесці лічбавы рэферэндум. Мы хочам, каб беларусы змаглі выказаць волю народа так, каб рэжым не змог яе схаваць або скрасці.
Калі мы атрымаем дастаткова галасоў на лічбавым рэферэндуме — гэта будзе магутны сігнал для рэжыму Лукашэнкі: або правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму з незалежным складам ЦВК, або актыўны грамадзянскі супраціў рэжыму як адэкватны адказ на злачыннае ўтрыманне ўлады сілавымі метадамі", — рэзюмуе Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.