Павел Латушка: Мінкульт дапаможа “Песнярам” змагацца з замежнымі клонамі

Віншуючы “Песняроў” з 40-годдзем, міністр культуры Беларусі Павел Латушка паабяцаў дапамагаць гурту, у тым ліку, і з замежнымі клонамі. Такім чынам, Мінкульт пацвердзіў, што па-ранейшаму лічыць адзінымі сапраўднымі “Песнярамі” БДА пад кіраўніцтвам Вячаслава Шарапава. Падчас сваёй прамовы міністр выказаў пажаданне, каб гурт як мага часцей выступаў як у межах краіны, так і на замежных гастролях, перадае БЕЛТА. Усе ўмовы для развіцця ансамбля створаныя, — дадаў сп. Латушка. — Калектыў захоўвае мулявінскія традыцыі і ідзе далей, у ансамбль прыходзяць маладыя артысты, ёсць добрая студыя, шмат творчых планаў.

Нагадаем, неўзабаве ў продажы з'явіцца альбом БДА “Песняры” "Вольнаму воля". Паралельна ідзе праца над наступнай платкай на вершы Янкі Купалы. Альбом будзе звацца "Шчаслівасць". Яго рэліз запланаваны на канец 2009 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі