Павышаныя тарыфы на газ, цеплавую і электрычную энергію для насельніцтва
Адпаведная пастанова Савета міністраў Беларусі была прынятая 30 снежня, напярэдадні Новага года.
Раней паведамлялася, што разгляд урадам прапановы міністэрства эканомікі адбудзецца ў пачатку 2014 года. Аднак ужо сёння пастанова афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Тарыф на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння ўстаноўлены на ўзроўні 80.570 рублёў за 1 Гкал.
Кошт кубаметра прыроднага газу, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, а таксама ў садовых дамах (лецішчах) членаў садоўніцкіх таварыстваў з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (ці) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд складае 520,9 рублёў, у летні перыяд — 1.906,6. Столькі ж каштуе кубаметр газу (незалежна ад сезона) пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.
Кошт на газ без прыбораў індывідуальнага ўліку расходаў пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння ці індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) устаноўлены на ўзроўні 15.250 рублёў з аднаго жыхара ў месяц, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 43.850 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 24.800.
Кошт аднаго кубаметра звадкаванага газу з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і (ці) газавых воданагравальнікаў у ацяпляльны перыяд з 1 студзеня складае 8.070,6 рублёў, у летні перыяд — 5.083,9. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў — 5.083,9 рублёў.
Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння ці індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц устаноўлены на ўзроўні 15.250 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 43.200, пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) — 20.350 рублёў.
Кошт электраэнергіі ў кватэрах, абсталяваных электраплітамі, па аднаставачным тарыфе зараз складае 622,7 рублёў за 1 кВт•гадз, па дыферэнцыраваным — 435,9 рублёў за 1 кВт•гадз у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) і 1.245,4 у перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00).
Кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш як 5 кВт•гадз устаноўлены на ўзроўні 732,7 рублёў за 1 кВт•гадз у перыяд мінімальных нагрузак і 2.198,1 — у астатні час сутак.
Электраэнергія (за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках) па аднаставачным тарыфе каштуе 732,7 рублёў за 1 кВт•гадз, па дыферэнцыраваным — 512,9 і 1.465,4 рублёў у залежнасці ад перыяд нагрузак.
Для насельніцтва таксама ўстаноўлены тарыфы на камунальныя паслугі, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных расходаў на іх аказанне.
У прыватнасці, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складае 300 тыс. рублёў за 1 Гкал.
Кошт кубаметра прыроднага газу, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу, устаноўлены на ўзроўні 2.362 рублёў. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння ці індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт газу з аднаго жыхара ў месяц складзе 18.900 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 54.350, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка — 30.700 рублёў.
Кошт кубаметра звадкаванага газу пры наяўнасці ўстаноўленых прыбораў індывідуальнага ўліку расходу складае 22.037 рублёў. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння ці індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыльца ў месяц устаноўлены на ўзроўні 66.100 рублёў, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) — 187.300, пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) — 88.150 рублёў.
Тарыф на электраэнергію па аднаставачным тарыфе ўстаноўлены на ўзроўні 917,2 рублёў за 1 кВт•гадз, па дыферэнцыраваным — 642 і 1.834,4 рублёў за 1 кВт•гадз у залежнасці ад перыяду нагрузак, інфармуе БелаПАН.
Варта нагадаць, што з 1 студзеня для прадпрыемстваў Беларусі патаннеюць газ і электрычнасць. Рашэнне пра зніжэнне тарыфаў на энергарэсурсы для рэальнага сектара эканомікі нядаўна прыняў беларускі ўрад.
Фота — sb.by