Пайшоў з жыцця Аляксандр Градскі — у яго мемуарах магло б быць месца Беларусі
Аляксандр Градскі / Руслан Шамукоў /ТАСС
Пайшоў з жыцця Народны артыст Расіі Аляксандр Градскі. Гэтай восенню ён перанёс каранавірусную інфекцыю, пасля гэтага стан яго здароўя пагоршыўся.
Прычынай смерці Градскага стаў інфаркт, піша РІА Навіны.
У яго дыскаграфіі — больш за чатыры дзясяткі альбомаў, ён напісаў музыку да больш чым сарака мастацкіх і яшчэ дзясяткаў дакументальных і мультыплікацыйных карцін.
Сярод іх — "Вязень замка Іф", "Раба кахання", "У жніўні 44-га…", "Стэрэатыпы", "Прынцэса і Людаед". Градскі — аўтар рок-оперы “Стадыёны” і суаўтар рок-оперы “Майстар і Маргарыта”.
“У жніўні 44-га” і Жлобін з Рэчыцай
Напярэдадні аднаго з канцэртаў Градскага ў Беларусі выданне “Камсамольская праўда” пісала: калі б у яго знайшоўся час сесці за мемуары, у іх маглі б з'явіцца кольці старонак і пра Беларусь. Тут праходзілі адны з першых яго гастроляў.
Пад канец 60-х акторка Таццяна Акунеўская гастралявала па Беларусі з праграмай “Кіно на сцэне”. Для гэтых гастроляў ёй патрэбны быў акампаніятар, і акторка запрасіла падыгрываць ёй на гітары тады яшчэ зусім маладога Градскага.
Градскага звязвае з Беларуссю і яшчэ адзін праект. Ён напісаў музыку для фільма Міхала Пташука “У жніўні 44-га”. У 2015 годзе Аляксандр Градскі ў апошні выступіў у Мінску ў Дварцы Рэспублікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.