Пажар у аэрапорце Нью-Ёрка, пацярпелі 18 чалавек
Здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак у адным з будынкаў аэрапорта імя Джона Кэнэдзі.
Высветлілася, што невялікае ўзгаранне адбылося ў грузавым тэрмінале кампаніі Lufthansa. Гарэў кантэйнер для смецця, які патушылі праз паўгадзіны.
Ад атручвання прадуктамі гарэння пацярпелі 18 супрацоўнікаў аэрапорта. Чацвёра з іх былі шпіталізаваныя.
Раней паведамлялася, што ў аэрапорце адбылася ўцечка небяспечных рэчываў, але пасля высветлілася, што гаворка ішла пра парфуму.
Фота — AFP