Пазняк: Ціханоўскі змагар, але пакуль яшчэ не лідар масаў

Пазняк: Ціханоўскі змагар, але пакуль яшчэ не лідар масаў

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца пад уплывам расійскай гібрыднай прапаганды, але мае добры патэнцыял. Так ацаніў яго лідар Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк у гутарцы з Радыё "Свабода". 

Па словах Пазняка, яго партыя паставілася да Ціханоўскага вельмі асцяроожна. "Але ён арганізуе пратэставы электарат на барацьбу з лукашызмам па схеме байкоту фальшывага галасавання і патрабавання новых выбараў без Лукашэнкі. Гэта вельмі важна. Практычна тут наша канцэпцыя байкоту, пра якую мы гаворым увесь час. Ягоная рыторыка сведчыць пра несфармаванасць у яго беларускай нацыянальнай пазіцыі і пра ўплыў расійскай маргінальнай ідэалогіі. Я ня думаю, што ён агентура, хутчэй, гэта асоба чужога ўплыву", — дзеліцца сваім меркаваннем палітык. 

Ён кажа, што Ціханоўскі сфармаваўся ў "дэнацыяналізаваным грамадстве лукашызму", ўсё ж мае беларускі дзяржаўны патрыятызм.

Лідар КХП-БНФ звяртае ўвагу на тое, што Ціханоўскі больш гаворыць пра сацыяльна-эканамічныя праблемы. "Там, дзе ідзе гаворка толькі пра страўнік і малую пенсію, там ніколі не будзе свабоды. Гэта сацыяльны папулізм, які не прыводзіць да шчасця і нават да павелічэньня пенсіі. Цяжка абвінавачваць у сацыяльным папулізме Ціханоўскага, бо ён вырас у гэтай рабскай сістэме, дзе эканамічныя і сацыяльныя пытанні лічыліся галоўнымі і былі на першым месцы. Ён змагар, але пакуль не ўвабраў у сябе тое, што павінен мець чалавек, каб быць лідэрам масаў. Калі нацыянальных ідэалаў ня будзе, то будзе параза", — заяўляе Пазняк. 

Раней лідар КХП-БНФ ацэньваў Ціханоўскага менш прыхільна — за тое, што той не карыстаецца беларускай нацыянальнай сімволікай. Аднак на апошніх пікетах Ціханоўскі ўжо крычаў лозунг "Жыве Беларусь!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі