Пазняк: цяперашняя апазіцыя занадта слабая, каб весці дыялог з рэжымам
Зянон Пазняк не падтрымлівае ідэю мастака Артура Клінава пра дыялог з рэжымам. Але не таму, што Пазняк супраць дыялогу. Ён мяркуе, што цяперашняя апазіцыя занадта слабая, каб размаўляць з Аляксандрам Лукашэнкам на роўных.
Але, на думку палітыка, прайшоў і час, калі ў дыялог з Лукашэнкам мог увайсці Еўрасаюз. Бо санкцыйнай палітыкай рэжым апынуўся загнаны ў кут, і гэта, кажа Пазняк, было памылкай: "Як быццам яны [заходнія палітыкі. — Еўрарадыё] не ведалі, што нельга заганяць злачынцу ў кут, калі ў яго ёсць дзверы. Дзверы ў Расію".
Так што дыялогу не будзе.
На думку Пазняка, цяпер варта працаваць над стварэннем Беларускага грамадскага суда, які б разгледзеў справу і вынес прысуд пра арышт Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.