Пазняк назваў галасаванне на "Голасе" "пустапарожняй ініцыятывай"
Лідар КХП-БНФ, палітэмігрант Зянон Пазняк даволі жорстка ацаніў дзейнасць ініцыятараў галасавання на платформе "Голас" з патрабаваннем пачаць перамовы дэмакратычных сіл Беларусі і прадстаўнікоў рэжыму. Там прагаласавала ўжо амаль 700 тысяч чалавек, большасць з іх выказаліся за перамовы.
Пазняк называе ініцыятыву "пустапарожняй", "імітацыяй" і нават "палітычным ідыятызмам", а ініцыятараў — "новай прамаскоўскай квазі-апазіцыяй". Ён перакананы, што Аляксандр Лукашэнка, маючы падтрымку Расіі, ні на якія перамовы не пойдзе. Лідар КХП-БНФ лічыць, што ўсё гэта "выгадна найперш Маскве", паколькі "пустапарожняя ініцыятыва... адцягне ўвагу людзей на дасягненне ілюзій".
Зянон Пазняк перакананы, што ЗША могуць змяніць сітуацыю ў Беларусі праз свой уплыў і ціск на расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.