“Пераабуць” машыну сёлета абыдзецца ў 300-400 тысяч

У сувязі з прыняццем зменаў у закон "Аб мерах па павышэнню бяспекі дарожнага руху", сталічныя шынамантажы павелічэння кліентаў не чакаюць. Новы ўказ прадугледжвае абавязковае выкарыстанне з 1 снежня па 1 сакавіка зімовых шын, але моц ён набывае толькі праз тры месяцы (13 студзеня). Адпаведна супрацоўнікі майстэрняў пік кліентаў чакаюць традыцыйна разам са зменай надвор’я.

“Будзе так, як і з тэхаглядам, — выказваюць аднолькавую думку ў некалькіх шынамантажах. — Нехта больш мудры прыедзе загадзя, нехта дачакаецца апошняга дня і будзе стаяць у чэргах, а нехта будзе ездзіць на свой страх і рызыку, на ўдачу да першага снегу, напрыклад”.

Новаўвядзенні ў заканадаўстве на кошты не паўплываюць, гарантуюць у шынамантажах. Сёлета замена чатырох колаў самага хадавога 15-га радыўсу з заменай вентыляў і новымі грузамі для балансіроўкі будзе каштаваць ад 300 да 400 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі