Перад перапахаваннем Каліноўскага Вільня плануе бясплатныя візы для беларусаў

Перад перапахаваннем Каліноўскага Вільня плануе бясплатныя візы для беларусаў

Вільня плануе візавую падтрымку для беларусаў, якія прыедуць на перапахаванне кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў Кастуся Каліноўскага. Над рэалізацыяй такой магчымасці працуе Міністэрства замежных спраў Літвы. Віцэ-канцлер літоўскага ўраду Дэйвідас Матулёніс заявіў, што беларусы вартыя такога падарунка. Улады Літвы чакаюць, што тысячы нашых суайчыннікаў прыедуць на перапахаванне нацыянальнага героя, інфармуе Радыё Свабода.

8 кастрычніка ў Вільні прайшло пасяджэнне дзяржкамісіі ў справе перапахавання паўстанцаў, чые парэшткі ў 2017-м былі знойдзены на Замкавай гары. У ім удзельнічаў старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Алесь Адамковіч. Быў ухвалены канчатковы варыянт праграмы ўшанавання. Гэта будзе трохдзённая ўрачыста-жалобная цырымонія, галоўны дзень — 22 лістапада. Падрабязна пра яго можна пачытаць тут.

Якім будзе ўзровень беларускай дзяржаўнай прысутнасці, пакуль невядома. У Вільні яшчэ не атрымалі адказ з Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі