“Перахоп”: хто здольны падняць уладу з зямлі — эфір са Слюнькіным

Павел Слюнькін / Еўрарадыё
Павел Слюнькін / Еўрарадыё

Пакуль Ціханоўская атрымлівае запрашэнні на ўдзел у міжнародных сустрэчах найвышэйшага ўзроўню і вядзе гаворку пра перспектывы ўступлення Беларусі ў Савет Еўропы (а такое магчыма?), Лукашэнка прымае з афіцыйнымі візітамі губернатараў з расійскай глыбінкі, а міністр замежных спраў Алейнік выказвае спадзяванні, што Кітай, арганізуючы перамовы Расіі і Украіны, не забудзе падключыць да гэтага працэсу і Беларусь. Нагадваючы пра нейкі міфічны, але паспяховы досвед лукашэнкаўцаў у гэтым кірунку…

Ці можа Мінск разлічваць на далучэнне да перамоў паміж Расіяй і Украінай? У якіх актараў больш шансаў перахапіць уладу ў выпадку сыходу Лукашэнкі? Чаму раптоўны сыход Лукашэнкі можа быць небяспечным для дэмсіл Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах (ECFR), былы супрацоўнік МЗС Беларусі Павел Слюнькін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі