Перамовы для вырашэння ўкраінскага крызісу пройдуць сёння ў Мінску
У беларускай сталіцы мусіць адбыцца чарговае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.
Як чакаецца, у ім паўдзельнічае экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў і прадстаўнік АБСЕ. Пра намер прыехаць у Мінск заявілі і прадстаўнікі так званай "Данецкай народнай рэспублікі".
Тым часам палітолагі прагназуюць, што роля міратворцы можа палепшыць імідж Беларусі на Захадзе. Нагадаем, перамовы пройдуць у Мінску на просьбу ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі, які ў аўторак патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і атрымаў згоду на выкарыстанне "мінскай пляцоўкі".
Апытанне: Ці памірыць Беларусь Украіну з Расіяй?
Фота — ria.ru