Перамовы з рэжымам, расійскі амбасадар, рэферэндум — стрым са Шрайбманам
Пад канец 2021 года нечаканы рэзананс атрымалі развагі наконт неабходнасці пачатку перамоў з беларускім рэжымам. Сам рэжым паказвае гатоўнасць да перамоў працягам рэпрэсій, вялікімі прысудамі сваім апанентам і дэманстрацыяй гатоўнасці “выразаць усіх”. На Захадзе найлепшым фарматам перамоў з Лукашэнкам па-ранейшаму лічаць фармат санкцый, а з Масквы ў Мінск накіроўваюць новага амбасадара.
Ці магчымыя сёння перамовы, ці пойдзе на іх Лукашэнка і з кім ён пагодзіцца перамаўляцца? Ці гарантуе гэта спыненне рэпрэсій і вяртанне ў 2019 год? Кім для Беларусі стане новы расійскі амбасадар? Што сказаў Пуцін пра Беларусь і ці дойдзе справа да вайны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.