Пераможцам латарэі ў Глыбокім выдалі па чатыры тоны гною
Нетрадыцыйныя прызы атрымалі пераможцы латарэі "Шчаслівы выпадак". Яе разыгралі 2 кастрычніка на сельскагаспадарчым кірмашы ў Глыбокім.
Як піша kraj.by, глыбачане набылі больш за 150 квіткоў латарэі. Шчаслівыя квіткі прыносілі свамі уладальнікам згушчонку і каўбасу, дубовыя венікі ды саджанцы дрэваў.
А супер-прызам сталі два цяляці ды 16 тон арганічных угнаенняў — па чатыры тоны на пераможцу. Дарэчы, супер-пераможцам апынулася Раіса Грыдзюшка з Глыбокага: яна выйграла і адно цяля і чатыры тоны гною.