Перанос працоўных дзён у 2016 годзе: на праваслаўнае Раство чатыры выходня

Перанос працоўных дзён у 2016 годзе: на праваслаўнае Раство чатыры выходня

Урад Беларусі прыняў рашэнне пра перанос працоўных дзён у 2016 годзе. Графік быў зацверджаны пастановай Саўміна ад 23 лістапада.

Як інфармуе БЕЛТА, працоўны дзень з пятніцы, 8 студзеня, пераносіцца на суботу, 16 студзеня. Атрымліваецца, што на праваслаўнае Раство беларусы будуць адпачываць чатыры дні — 7, 8, 9 і 10 студзеня.

Таксама, у адпаведнасці з графікам, працоўны дзень з панядзелка, 7 сакавіка, пераносіцца на суботу, 5 сакавіка. Арганізацыі маюць права, з улікам спецыфікі вытворчасці, здзяйсняць перанос працоўных дзён у іншым парадку, але ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі