Пераразмеркаванне маладых медыкаў будзе ўзгадняць спецкамісія Мінаховы здароўя

"Неабходнасць цэнтралізаванага рэгулявання кадравага забеспячэння арганізацый аховы здароўя" / edinstvo.by
"Неабходнасць цэнтралізаванага рэгулявання кадравага забеспячэння арганізацый аховы здароўя" / edinstvo.by

Пераразмеркаванне і перанакіраванне на працу маладых спецыялістаў-медыкаў будзе ўзгадняць спецкамісія Міністэрства аховы здароўя. Адпаведная пастанова ў сераду апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі і пачала дзейнічаць.

У адпаведнасці з дакументам, згаданая камісія будзе атрымліваць ад навучальных устаноў рашэнні аб пераразмеркаванні і перанакіраванні, і ацэньваць, ці сапраўды для гэтага ёсць падставы. У прыватнасці, чыноўнікі вывучаць сітуацыю з кадрамі па месцы ранейшага і будучага месца працы, пазіцыю ўпраўленняў па ахове здароўя.

Адзначаецца, што мэта новаўвядзення — "неабходнасць цэнтралізаванага рэгулявання кадравага забеспячэння арганізацый аховы здароўя, замацавання медыцынскіх кадраў на працоўных месцах, забеспячэння якасці і даступнасці меддапамогі насельніцтву".

Напярэдадні прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў Барысаў з інспекцыяй устаноў сістэмы аховы здароўя і даведаўся, што ў мясцовых бальніцах не хапае спецыялістаў, у тым ліку і тых, якія маглі б працаваць на пэўным абсталяванні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі