Першая прэс-канферэнцыя Ціханоўскай: Масква са мной звязацца не спрабавала

Першая прэс-канферэнцыя Ціханоўскай: Масква са мной звязацца не спрабавала

Святлана Ціханоўская дала ў Вільні сваю першую прэс-канферэнцыю. Як паведамлялася раней, пасля выбараў яе вывезлі ў Літву на ўрадавай машыне.

Адказы яна давала сціслыя. Некалькі разоў падчас сваёй прэс-канферэнцыі Ціханоўская паўтарыла: "Я заклікаю ўсе краіны свету паважаць суверэнітэт Рэспублікі Беларусь"

Яна заявіла, што прадстаўнікі Крамля не рабілі спробаў скантактавацца з ёй. 

Ціханоўская паведаміла, што муж у курсе пра яе месцазнаходжанне. Пра перспектывы свайго вяртання сказала так: "Я вярнуся на радзіму, калі буду пачувацца там у бяспецы".

Яна выказала надзею, што кіраўнік Беларусі пачуе тое, што кажа народ: "Нам заўжды гаварылася, што прэзідэнт любіць сваю краіну і свой народ. І тое, што ён бачыць зараз, ясна дае зразумець, што людзі хочуць пераменаў. Я вельмі спадзяюся, што здаровы розум пераважыць і народ будзе пачуты. І яны выйдуць на дыялог, і адбудуцца тыя самыя новыя празрыстыя сумленныя выбары"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі