Першая сустрэча Трампа і Пуціна працягвалася 2 гадзіны 20 хвілін (фота, відэа)

Першая сустрэча Трампа і Пуціна працягвалася 2 гадзіны 20 хвілін (фота, відэа)

Першая сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна працягвалася 2 гадзіны 20 хвілін. Яна адбылася ў пятніцу ў Гамбургу падчас саміту G20. Раней прэзідэнты ЗША і Расіі не сустракаліся, некалькі разоў размаўлялі па тэлефоне.

У пачатку сустрэчы ў прысутнасці журналістаў Пуцін адзначыў, што хоча абмеркаваць не толькі адносіны Расіі і ЗША, але і міжнародную палітыку. Трамп сказаў, што абедзьве краіны “наперадзе чакаюць пазітыўныя падзеі”, а пакуль гэта толькі пачатак дыскусіі, інфармуе “Бі-Бі-Сі”. Яшчэ напярэдадні сустрэчы меркавалася, што галоўнымі яе тэмамі стануць найперш барацьба з міжнародным тэрарызмам, сітуацыя ва Украіне, у Сірыі. Таксама была абмеркавана сітуацыя на Карэйскім паўвостраве. Прэзідэнты выказалі гатоўнасць з 9 ліпеня аб'явіць перамір'е на паўднёвым захадзе Сірыі. Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню сітуацыі з кібербяспекай.

У перамовах таксама прымалі ўдзел дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, перакладчыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі