Першы афіцыйны выпадак каранавіруса зарэгістравалі ў Шчучынскім раёне
23 красавіка ў Шчучынскім раёне зарэгістраваны першы выпадак каранавіруса. Пра гэта мясцовай газеце "Дзянніца" распавяла галоўны дзяржаўны санітарны лекар раёна Настасся Круковіч.
Хворага мужчыну шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне шчучынскай лякарні. Яго стан стабільны.
Па словах Круковіч, спецыялісты правялі ўсе належныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, у тым ліку дэзінфекцыю месца жыхарства хворага. Таксама медыкі ўзялі тэсты на каранавірус у людзей, якія кантактавалі з ім. Кантакты першага ўзроўню знаходзяцца на самаізаляцыі пад наглядам медыкаў.
Агулам на тэрыторыі Шчучынскага раёна на самаізаляцыі знаходзяцца 48 чалавек.
Як паведамляла прэс-служба Мінздароўя, па стане на раніцу 23 красавіка ў Беларусі зафіксавана 8022 выпадкаў заражэння COVID-19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.