Першы намеснік кіраўніка МУС: пры неабходнасці будзем ужываць баявую зброю
Пры неабходнасці міліцыянты і вайскоўцы ўнутраных войскай будуць ужываць супраць пратэстоўцаў баявую зброю. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч у сваім відэазвароце.
Ён паведаміў, што пратэсты змяншаюцца і канцэнтруюцца пераважна ў Мінску. Пры гэтым, кажа Казакевіч, акцыі пратэсту сталі "арганізаванымі і вельмі радыкальнымі".
"У сувязі з гэтым супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў не сыдуць з вуліц і ў выпадку неабходнасці будуць ужываць спецсродкі і баявую зброю", — прыстрашыў першы намеснік міністра.
Дагэтуль пры разгоне акцыяў сілавікі ўжывалі святлошумавыя гранаты, пярцовы газ, выбух-пакеты, гумовыя кулі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.