Першы ў гісторыі твіт прадалі за 2,9 млн долараў
Першы ў гісторыі твіт на анлайн-аукцыёне прадалі за 2,9 млн долараў. Купіў яго гендырэктар кампаніі Bridge Oracle Хакан Эставі. Ён атрымае "унікальны сертыфікат на твіт, падпісаны яго аўтарам".
"Проста наладжваю свой twttr", — напісаў 21 сакавіка 2006-га заснавальнік Twitter Джэк Дорсі. Атрыманыя грошы ён збіраецца ахвяраваць на дабрачыннасць.
just setting up my twttr
— jack (@jack) March 21, 2006
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.