Першыя дні кастрычніка ў Беларусі будуць з дажджамі
Восень у Беларусі / Еўрарадыё
У суботу, 1 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, удзень з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы ў многіх раёнах, а ўдзень месцамі па паўночным усходзе прагназуюцца моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных напрамкаў, умераны.
Уначы тэрмометры пакажуць ад +4 па поўначы да +13 па паўднёвым усходзе. Удзень чакаецца 9-14 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе будзе 15-17 цяпла.
2 кастрычніка таксама будзе воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер прагназуюць паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 цяпла, па поўдні будзе да +11. Удзень паветра прагрэецца да 9-14 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.