“Петля Пристрастия” апублікавала моцнае відэа на трэк “Прксблннст”
Гурт “Петля Пристрастия” падзяліўся новым відэа, выпушчаным у падтрымку свайго апошняга альбома “Гул”. Экранізацыю песні “Прксблннст” музыкі даручылі маладым мінскім рэжысёрам Машы Манаковай і Дзмітрыю Ляўкоўскаму.
13 красавіка ў мінскім рок-клубе Re:Public “Пятля” ладзіць канцэртную прэзентацыю “Гулу”.
Альбом склалі дзевяць кампазіцый. Гэта пяты студыйны LP музыкаў. Папярэдні, "Мода и облака", выйшаў тры гады таму, у красавіку 2016-га.