Пікета да стагоддзя БНР у Магілёве не будзе

Пікета да стагоддзя БНР у Магілёве не будзе

Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў праводзіць 25 сакавіка пікет на плошчы Зорак, бо гэтай пляцоўкі няма ў спісе дазволеных месцаў. Замест цэнтра горада, як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", гарадскія ўлады прапанавалі правесці пікет на бязлюдным стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў. 

З заяўкай на правядзенне пікета звярталася група гараджан. Яны планавалі правесці да Дня Волі акцыю з удзелам прыкладна 10 чалавек. Перанос пікета на стадыён, як адзначыў адзін з заяўнікаў Алег Аксёнаў, арганізатараў не задавальняе.

Раней Магілёўскі гарвыканкам таксама адмовіўся дапамагаць з правядзеннем святочнага канцэрта да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Такім чынам, шырокага святкавання юбілею ў горадзе не будзе. Адзінае, у чым пагадзіліся паўдзельнічаць гарадскія ўлады, — круглы стол на базе аднаго з магілёўскіх універсітэтаў у красавіку.

Тым не менш да стагоддзя БНР у Магілёве плануецца праводзіць экскурсіі, кінапрагляды, усталяваць памятны знак на будынку былой жаночай Марыінскай гімназіі, а таксама выпусціць памятную друкаваную прадукцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі